Офіс Ціханоўскай і "Голас": не маем дачынення да правакацыйнай рассылкі

Офіс Ціханоўскай і "Голас": не маем дачынення да правакацыйнай рассылкі

Напярэдадні Дня Волі з'явілася чарговая правакацыйная рассылка. Паведамленні з дзіўным тэкстам прыходзяць быццам бы ад двух тг-каналаў, якія ўлады Беларусі аб'явілі экстрэмісцкімі, і быццам бы ад тг-канала "Святлана Ціханоўская". Але калі паглядзець на дадзеныя адпраўніка — зразумела, што акаўнты фэйкавыя.

Платформа "Голас" заявіла, што "не мае да гэтай рассылкі ніякага дачынення". Падкрэслівае, што дадзеныя карыстальнікаў, якія паўдзельнічалі ў галасаванні за перамовы з уладамі, "надзейна зашыфраваныя і захоўваюцца на серверах Amazon". І нават распрацоўшчыкі "доступу да іх не маюць". "Голас" лічыць, што да спам-рассылкі маюць дачыненні ўлады Беларусі, якія хочуць "заблытаць і збіць з панталыку карыстальнікаў".

Офіс Святланы Ціханоўскай таксама заявіў, што не мае дачынення да рассылкі. Ды заклікае працягваць галасаваць, што ўжо зрабілі 740 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі