Вы тут

НЗ у Мінску: рабочых засыпала пяском на будоўлі

На месцы здарэння / МНС

У катлаване на месцы былога Чэрвеньскага рынку днём 28 лістапада адбылося надзвычайнае здарэнне: пяском засыпала двух чалавек.

Як паведамляе МНС, да часу прыбыцця ратавальнікаў будаўнікі дасталі аднаго мужчыну. Другі заставаўся пад пяском.

Выратаваны будаўнік шпіталізаваны з дыягназам "сіндром пазіцыйнага здушвання, спалучанай траўмай жывата, закрытай траўмай грудной клеткі".

Другі рабочы загінуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.