Няспраўныя тармазы цягніку задымілі сталічны метрапалітэн

Ратаўнікі выкарысталі 23 адзінкі тэхнікі

Ратаўнікі выкарысталі 23 адзінкі тэхнікі / @mchs112by

У суботу раніцай праз няспраўныя тармазы электрацягніку адбылося задымленне мінскага метро. Праз гэта пасажыраў эвакуявалі. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, ніхто не пацярпеў, а чыгуначны састаў адправілі на рамонт.

Падзея адбылася раніцай у 9:35 на перагоне паміж станцыямі “Плошча Леніна” і “Кастрычніцкая”. Пасажыраў высадзілі на станцыі “Плошча Леніна”.

Цяпер метро працуе ў штатным рэжыме.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі