Нямецкая паліцыя: Мы затрымалі не таго чалавека. Сапраўдны злачынца на волі
![Нямецкая паліцыя: Мы затрымалі не таго чалавека. Сапраўдны злачынца на волі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2-format1012.jpg.webp?itok=kr7gZRWF)
Затрыманы нямецкай паліцыяй 23-гадовы пакістанец — не той, хто здзейсніў напад на калядны кірмаш у Берліне. Пра гэта паведамляе Die Welt са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі.
"Мы затрымалі несапраўднага злачынцу, — кажуць у паліцыі. — Сапраўдны забойца ўзброены і можа зладзіць новыя нападзенні".
У той жа час на ўваходах на калядныя кірмашы ў Берліне дзяжураць узброеныя паліцэйскія атрады.
Увечары 19 снежня ў калядны кірмаш ля мемарыяльнай царквы кайзера Вільгельма ўрэзалася фура. 12 чалавек загінула, 48 пацярпела. 18 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Выпадак прызнаны тэрактам.
![Нямецкая паліцыя: Мы затрымалі не таго чалавека. Сапраўдны злачынца на волі](/sites/default/files/paragraphs/image/weihnachtsmarkt-breitscheidplatz-berlin-6.jpeg)
Фота: Zeit.de