Нямцоў — "хакейным краінам": патрабуйце вызвалення беларускіх палітвязняў

У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка, журналістка канала TVP Марыя Пшэломец, прафесар і дыпламат Віктар Рос і еўрадэпутат Марэк Мігальскі.



Нямцоў: "Я лічу, што ўдзельнікі чэмпіянату свету павінны прыняць удзел у чэмпіянаце. Я супраць спартыўнага байкоту. Але я лічу, што лідары краін-удзельніц чэмпіянату павінны напісаць ліст Лукашэнку: "Лукашэнка, мы не прыедзем, калі ты не адпусціш палітвязняў". Асабліва гэта датычыцца шведаў — чэмпіёнаў свету па хакею“.



У сваю чаргу каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Зміцер Бандарэнка выказаўся за поўны байкот чэмпіянату.



Бандарэнка: “У адрозненні ад Барыса [Нямцова], я заклікаю хакеістаў свету не прыязджаць у Беларусь. Большасць з вас да гэтага часу ўжо пабывае на Алімпіядзе ў Сочы. Лепш адпачніце, не прыязджайце ў Беларусь падчас чэмпіянату. Асабліва звяртаюся да гульцоў НХЛ: ваш прыезд будзе выкарыстаны для таго, каб прэвентыўна арыштаваць і пасадзіць на паўмесяца або месяц у турму сотні актывістаў, каб вы іх не ўбачылі. Тысячы людзей, як у старыя добрыя савецкія часы, будуць выселеныя з Менска, таму што іх выгляд нейкім чынам не задавальняе дыктатара”.



Нагадаем, што чэмпіянат свету па хакею 2014 года пройдзе ў Мінску з 9 па 25 траўня.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі