Вы тут

Няма слоў, каб апісаць убачанае — Меркель пра паводку на захадзе Германіі

Ангела Меркель наведала пацярпелыя ад паводкі раёны / Reuters​

Канцлер Германіі Ангела Меркель наведала пацярпелыя ад паводкі раёны Германіі і ўразілася ўбачаным.

"Гэта жудасна. Хачу сказаць, што нямецкая мова наўрад ці ведае словы для апісання прычыненых разбурэнняў", — сказала яна. Трансляцыю паездкі вёў тэлеканал Die Welt.

Ангела Меркель паабяцала мясцовым жыхарам дапамогу. Паводле яе слоў, у сераду ўрад прыме праграму, "з тым, каб разам з рэгіёнам прыняць меры для хуткай дапамогі, выканання сярэднетэрміновых задач і аднаўлення інфраструктуры".

Нагадаем, у выніку паводкі на захадзе Германіі загінулі не менш як 155 чалавек. Ахвяр можа быць больш. Наймацнейшыя дажджы, якія сталі прычынай паводкі, абрынуліся на Германію з панядзелка. У шэрагу рэгіёнаў вада паднялася вышэй за звыклы ўзровень на 5,75 метра. Многія дамы былі разбураныя.  Напярэдадні стыхія прывяла да разліву нафты ў раёне горада Хюкесваген (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), паведамляе Bild am Sonntag.

Небяспечныя рэчывы разліліся праз тое, што было затоплена некалькі прадпрыемстваў на поўдзень ад горада. Вядома, што нафта трапіла ў галоўную запруду ракі Вібах. Пакуль няма дадзеных пра ўзятыя пробы, улады забаранілі выкарыстоўваць вадасховішча ў рэкрэацыйных мэтах.

Праз дажджы пачынаюць пакутаваць таксама Чэхія і Аўстрыя. У суботу лакальныя падтапленні назіраліся ўжо ў аўстрыйскіх гарадах і вёсках. Аднак звестак аб ахвярах і разбурэннях тут пакуль няма.  Праз паводку давялося прыпыняць чыгуначнае паведамленне паміж Германіяй і Чэхіяй, паведамляе Deutsche Welle.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.