Нядзельная навальніца пакінула без току больш за 760 населеных пунктаў

Нядзельная навальніца пакінула без току больш за 760 населеных пунктаў

Чарговы ўдар стыхіі перажыла Беларусь у нядзелю, 17 ліпеня. У гэты дзень па Беларусі прайшоў навальнічны фронт з моцнымі парывамі ветру — да 20 метраў за секунду.

Як перадае прэс-служба МНС, ад стыхіі пацярпелі два населеныя пункты ў Нараўлянскім раёне Гомельшчыны. Там былі пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў. Пацярпелых, на шчасце, няма.

У 22.30 ратавальнікам паведамілі, што ў Светлагорску і Светлагорскім раёне Гомельшчыны адключылася электрычнасць. У ліквідацыі наступстваў удзельнічалі 16 адзінак тэхнікі і 46 работнікаў МНС, а таксама 25 адзінак тэхнікі і 90 чалавек суб'ектаў гаспадарання. На прадпрыемствы электрычнасць падавалі восем перасоўных генератараў МНС.

Паведамляецца пра 56 выпадкаў, калі дрэвы падалі на праезныя часткі аўтадарог. Пацярпелых няма.

"Белэнэрга" паведамляе, што за суткі на тэрыторыі краіны без электрычнасці засталіся 766 населеных пунктаў. Адключэнні электраэнергіі выпраўляюць аварыйныя брыгады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі