Нядбайных бацькоў прымусяць плаціць за знаходжанне дзяцей у калоніях

Нядбайных бацькоў у Беларусі могуць прымусіць плаціць за знаходжанне іх непаўналетніх дзяцей у месцах пазбаўлення волі. Такую заяву зрабіў генпракурор Рыгор Васілевіч.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", на сённяшні дзень дзяржава штомесяц выдаткоўвае на аднаго падлетка, які знаходзіцца ў выхаваўчай калоніі, 150 долараў. А іх на 1 траўня сёлета было каля 300 чалавек. Атрымліваецца, што нядбайныя бацькі ў Беларусі мусілі б штомесяц плаціць каля 45 тысяч долараў, а за год — больш за паўмільёны.

Генпракуратура спасылаецца на досвед некаторых еўрапейскіх краін, дзе ўжываецца такая практыка.