Вы тут

Нуланд: Злучаныя Штаты занепакоеныя заявамі Лукашэнкі наконт Крыма

Вікторыя Нуланд / Reuters

Вашынгтон занепакоены ўзмацненнем залежнасці афіцыйнага Мінска ад Крамля і заявамі Аляксандра Лукашэнкі наконт Крыма. Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд падчас пасяджэння сенацкага камітэта па міжнародных адносінах.

У больш моцнай залежнасці Беларусі ад Расіі ЗША бачаць патэнцыйную пагрозу расійскага маршу ва Украіну праз Беларусь ці маскіроўкі пад беларускае войска.

"Асаблівы непакой выклікае тое, што Лукашэнка памяняў сваю пазіцыю ў дачыненні да Крыма. Доўгі час ён пазбягаў прызнання прэтэнзій Расіі на Крым, але змяніў свой курс тыдзень таму", — заявіла Нуланд.

Заява Лукашэнкі прагучала падчас інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву. Кіраўнік Беларусі заявіў, што плануе наведаць Крым і чакае ад Уладзіміра Пуціна запрашэння на канкрэтны тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.