Новыя ўзоры зброі ўражваюць — украінцы абмяркоўваюць тэхналагічнае пераўзбраенне

На фронце чакаюць новую зброю

На фронце чакаюць новую зброю / facebook.com/GeneralStaff.ua

Публікацыю галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны генерала Валерыя Залужнага пра стратэгію перамогі ў вайне супраць Расіі пракаментаваў сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Аляксей Данілаў. Залужны заявіў пра неабходнасць стварыць да лета новую сістэму тэхналагічнага пераўзбраення. Данілаў кажа, што ўкраінскія вытворцы ўжо авалодалі такімі ўзорамі зброі, якія "ўражваюць", паведамляе hromadske.ua.

Па словах Аляксея Данілава, 1 лютага адбылася закрытая нарада, на якой былі прадстаўленыя новыя ўзоры зброі, якія ўжо вырабляюцца прамысловасцю. "Усе былі прыемна здзіўлены тэхналагічнымі навінкамі, якія прапаноўвалі нашы вытворцы", — кажа ён. І дадае, што новыя ўзоры — гэта не толькі лятаючыя дроны, але і надводныя і падводныя беспілотнікі, а таксама рабатызаваныя сістэмы. Сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны адзначае, што дзяржаўныя прадпрыемствы "робяць усё магчымае", каб гэтая зброя хутчэй трапіла на фронт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі