Вы тут

Новым рэктарам МІТСО стаў экс-пракурор, які абвінавачваў Статкевіча і Севярынца

Вадзім Пазняк. Фота: pac.by 

Новым рэктарам універсітэта МІТСО стаў Вадзім Пазняк, які раней быў прарэктарам Акадэміі кіравання па гаспадарчай частцы.

Новаму рэктару 42 гады, ён працаваў у пракуратуры, мае званне саветніка юстыцыі. Як высветліў "Беларускі партызан", Вадзіма Пазняка добра памятаюць Мікалай Статкевіч, Андрэй Клімаў і Павел Севярынец: у 2005 годзе ён прадстаўляў дзяржаўнае абвінавачванне на палітычных працэсах. Напрыклад, для Андрэя Клімава ён патрабаваў тры гады калоніі строгага рэжыму. Палітыка вінавацілі ў арганізацыі апазіцыйнай акцыі пратэсту. Як узгадвае Клімаў, тады яму, здаецца, далі паўтара года "хіміі".