Вы тут

Новым памочнікам Лукашэнкі стаў намеснік старшыні КДБ

Уладзімір Калач / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка старшыні КДБ Уладзіміра Калача сваім памочнікам па Мінскай вобласці, перадае яго прэс-служба.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Калач быў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС.

Пасада інспектара па Мінскай вобласці пуставала з 30 чэрвеня. Папярэднік Калача Аляксандр Бутараў прабыў на ёй ўсяго тры месяцы.

Правёў Лукашэнка перастаноўкі і ў іншых сілавых структурах. Начальнікам Акадэміі МУС стаў Аляксандр Васільеў, які дагэтуль узначальваў УУС Гомельскага аблвыканкама.

На яго пасаду ў Гомельскую вобласць прыйшоў Аляксандр Шастайла. Перад тым ён быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.