Новы жарт: Лукашэнка хоча замірыцца з Польшчай — эфір з Класкоўскім

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

Відаць, ва ўяўленні Лукашэнкі і пераслед Саюза палякаў, і знішчэнне могілак салдат Арміі Краёвай, і абразы ў бок Польшчы, знаходжанне Анджэя Пачобута за кратамі, міграцыйны крызіс на польскай мяжы (пералічваць можна доўга) — гэта ўсё такія ж жарты, як і пра забойцаў-наймітаў з “Вагнер”, што ірвуцца на “экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”. Ну, падумаеш, пажартаваў! Чаго, маўляў, на жартачкі крыўдаваць, суседзяў жа не выбіраюць — трэба сябраваць і гандляваць. А на “Вагнер” не глядзіце, бо яго ж нібыта вяртае Прыгожын у Расію…

Чым кіруецца Лукашэнка, калі прапануе Польшчы наладзіць адносіны і забыцца на крыўды? Ці гатовыя на такое замірэнне і Польшча, і ўвесь Захад у прынцыпе і на якіх умовах? Ці сапраўды “вагнераўцы” пакідаюць Беларусь і каму выгадна прасоўваць такія тэзісы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі