Вы тут

Новы рэкорд сутачнага прыросту хворых на COVID-19 — 984 чалавекі

Эпідэмія каранавіруса ў Беларусі / Белта

29 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваныя 96 тысяч 529 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі колькасць новых выпадкаў павялічылася на 984 — гэта новы рэкорд за ўвесь час эпідэміі каранавірусу ў Беларусі.

Ачунялі і выпісаныя 85 тысяч 332 пацыента (+642 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. 

Усяго праведзена 2 мільёны 444 тысяч 162 тэсты.

Паводле афіцыйнай інфармацыі за ўвесь перыяд распаўсюджання віруса ад COVID-19 у Беларусі памерлі 973 пацыенты (+4).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.