Новы антырэкорд: 216 мігрантаў за палову дня затрымалі літоўскія памежнікі

Новы антырэкорд: 216 мігрантаў за палову дня затрымалі літоўскія памежнікі

За няпоўны дзень 1 жніўня літоўскія памежнікі затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы 216 уцекачоў. Гэта новы сумны "рэкорд". 

У апошнія дні мігранты з Беларусі ідуць вялікімі групамі. З поўначы нядзелі да 13 гадзінаў літоўскія памежнікі затрымалі 216 мігрантаў, паведамляе Delfi.
Калі плынь не паменшыцца, да канца гэтага дня затрымаюць 300-400 чалавек. Да гэтага часу рэкорд быў 171 чалавек за суткі. Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс ў нядзелю распавёў Delfi, што ніякай сістэмы не засталося. Калі раней нелегалы ​​звычайна пераходзілі мяжу ўначы і там, дзе няма відэакамер, то цяпер яны ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі