Новы пазадарожнік згарэў у Гомелі ў часе рамонту (фота)

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, увечары 9 жніўня паступіла паведамленне аб тым, што на вуліцы Фядзюнінскага гарыць аўтамабіль. Калі прыбылі ратавальнікі, гарэў салон аўтамабіля.
У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, знішчаны салон аўтамабіля.

Пры самастойным тушэнні пажару траўмаваны мужчына 1967 года нараджэння. Яго даставілі ў лякарню з апёкамі рук і ног і з тэрмаінгаляцыйнай траўмай.

Меркаваная прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання. “Рэндж-Ровер” належаў прыватнай фірме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі