Новы год у рэстаране Мінска каштуе як у Варшаве, але ўдвая даражэй, чым у Кіеве

Новы год у рэстаране Мінска каштуе як у Варшаве, але ўдвая даражэй, чым у Кіеве

Ужо ў пачатку снежня ў Мінску было забраніравана 90% рэстаранаў і кавярняў для святкавання Новага года. Як правіла, сталічныя ўстановы прапануюць праграму на ўсю ноч, з 22.00 і да самай раніцы. Цэны стартуюць ад 1 200 000 рублёў (каля 65 долараў) з чалавека. У рэстаране “Седьмое небо” паўнавартаснае меню разам з забаўляльнай праграмай — вядучым, конкурсамі, дыджэем, ілюзіяністам, музычнымі калектывамі ды іншым — абыдзецца ў 100 долараў. Не дужа адрозніваюцца цэны ў рэстаране “Яблоко”. Тут прапануюць правесці навагоднюю ноч за 1,7 млн (93 долары):

Стол — каля пяці найменняў халодных закусак, салат, дзве гарачыя, спіртное, безалкагольныя напоі. Спіртное — паўлітра на чалавека, можна з сабой астатняе прынесці: шампанскае, гарэлка на выбар альбо на гэтую суму паводле нашага меню”, — тлумачаць у рэстаране і дадаюць, што калі ў кампаніі будзе больш за 8 чалавек, то кошт на аднаго знізіцца да 1 млн 580 тысяч рублёў (86 долараў).

Новы год у рэстаране Мінска каштуе як у Варшаве, але ўдвая даражэй, чым у Кіеве

Значна танней, чым у Мінску, можна сустрэць Новы год у Кіеве. Напрыклад, рэстаран Persian Palace абяцае персідскую кухню з дыджэем і ўсходнімі танцамі ўсяго за 30 долараў. Крыху даражэй будзе каштаваць ноч з “яскравымі і пазітыўнымі вядучымі, неверагодна захапляльным шоу двайнікоў, палымянымі танцамі” у “Банкет Пати”. Пры гэтым у кошт увойдзе меню на ўвесь вечар і магчымасць прыносіць свой алкаголь. Ёсць ва ўкраінскай сталіцы і даражэйшыя прапановы. Вясёлую праграму і навагодняе меню з ежай і выпіўкай за 55 баксаў прапануе рэстаран-караоке-бар “Gorilla”.

Новы год у рэстаране Мінска каштуе як у Варшаве, але ўдвая даражэй, чым у Кіеве

А вось у Львове, які ўсё больш карыстаецца папулярнасцю ў беларусаў, сустракаюцца ўтрая меншыя цэннікі за мінскія. Так, напрыклад, у рэстаране “Манускрипт”, дзе навагодняя вечарына пройдзе ў стылі рэтра і будзе прысвечаная польскаму даваеннаму гораду, навагодняе меню каштуе 22 долары з улікам алкаголю. Без выпіўкі — на 5 долараў менш.

Новы год у рэстаране Мінска каштуе як у Варшаве, але ўдвая даражэй, чым у Кіеве

Прыкладна як у Мінску можна пагудзець у Варшаве. Сярэднія цэны на ноч тут з улікам ежы і алкаголю — у раёне 65 долараў. Напрыклад, у “Pub Lolek” з грыль-барам, півам і віном можна пагуляць за 70 долараў.

А вось у суседняй Літве рэстараны у асноўным не прапануюць доўгіх і насычаных праграм. Цэны тут па нашых мерках кусаюцца — ад 100 еўра з чалавека. Напрыклад, у кавярні “Aula” навагодняя ноч з дыджэем і вядучымі будзе прысвечаная Аргенціне. Ежа з півам і віном тут абыдзецца ў 110 еўра на чалавека. Вячэра з пяці страваў і з бакалам шампанскага ў “Narutis” у навагодні вечар складзе 145 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі