Новы альбом AC/DC нелегальна спампавалі 400 тысяч разоў

Новы альбом аўстралійскай групы AC/DC "Black Ice" патрапіў у інтэрнэт за два тыдні да афіцыйнага рэлізу. Карыстальнікамі рэсурсаў YouTube і BitTorrent ён быў спампаваны больш за 400 тысяч разоў, паведамляе MusicRadar.

Уцечка адбылася 7 кастрычніка, тады як дата выхаду кружэлкі прызначаная на 20 кастрычніка. Неўзабаве лэйбл Sony, на якім AC/DC запісвалі "Black Ice", стаў першым студыйным альбомам гурта за апошнія восем гадоў, выняў альбом з рэсурсу YouTube. Аднак Інтэрнэт-карыстальнікі змаглі спампаваць новую працу аўстралійцаў праз сетку BitTorrent.

AC/DC выступаюць супраць выкладвання альбомаў у інтэрнэт. Музыкі лічаць, што іх музыка павінна выходзіць толькі ў CD-фармаце.

AC/DC сталі не першым гуртом, які выступіў супраць інтэрнэт-рэалізацыі сваіх кружэлак. Незадаволенасць тым, што іх альбом з'явіўся ў файлаабменных сетках раней афіцыйнай даты выхаду, выяўляў гурт Metallica, чыя кружэлка "Death Magnetic" з'явілася ў сетцы за дзесяць дзён да старту продажаў. Аднак музыкі засталіся задаволеныя ўцечкай, якая паўплывала на папулярызацыю альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі