Новага кіраўніка БСДГ замест Шушкевіча абяруць у Мінску 3 лістапада

Новага кіраўніка БСДГ замест Шушкевіча абяруць у Мінску 3 лістапада

У Мінску 3 лістапада пройдзе другая сесія справаздачна-выбарчага з'езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. На ёй будзе абмяркоўвацца толькі адно пытанне — перавыбары старшыні і намеснікаў старшыні партыі, піша "Беларускі партызан".

Першая сесія з'езда адбылася 9 верасня ў Мінску. На ёй дэлегаты з'езда абралі новы склад Рады БСДГ, у якой засталіся большасць ранейшых чальцоў Рады.

А выбары старшыні і яго намеснікаў вырашылі перанесці, бо кіраўнік партыі Станіслаў Шушкевіч ляжаў у шпіталі. 

На месца лідара прэтэндаваў былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Чарачэнь. Але да яго на з'ездзе з'явіліся пытанні, і тады партыйцы вырашылі правесці другую сесію пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі