"Носорогов и !ХОП!" выдаў альбом пра дзяўчынак пад назвай "Дыра"

"Носорогов и !ХОП!" выдаў альбом пра дзяўчынак пад назвай "Дыра"

Праект "Носорогов и !ХОП!" на чале з Міхеем Насаровагвым выпусціў альбом "Дыра". Кружэлка стала другой часткай раней анансаванай Насарогавым музычнай трылогіі. Першая частка, "Друг", выйшла ў 2015 годзе і была адрасаваная "хлопчыкам".


"Дыра" ― альбом пра дзяўчынак і складаецца ён з "калялірычных любоўных перажыванняў". У ім уздымаюцца "непрыемныя для ўсіх пытанні, як недарэчная крыўдлівасць, рэўнасць, гендэрны перакос". Яшчэ адно адрозненне "Дыры" ад "Друга", сцвярджаюць музыкі ― больш прадуманая і філігранная праца з гукам. Нягледзячы на тое, што абодва альбомы пісаліся жыўцом, з мінімумам дубляў і без накладанняў, за кошт "уважлівага" постпродакшна і багацця "смачных" дробязяў, "Дыра", на думку Насарогава, гучыць як моцны поп-альбом. 

 

Да таго ж, падчас працы над кружэлкай музыкі вызначыліся з назвай свайго музычнага стылю ― "гонзапоп", то бок, "гіперсуб'ектыўнае перажыванне свету, якое выражаецца з дапамогай тэкставых і музычных цытат, зразумелай мелодыкі і г.д.".


Альбом "Дыра", як і папярэднік, выдадзены лэйблам SunWoofer.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі