Вы тут

Нобелеўскую прэмію міру атрымалі журналісты з Філіпінаў і Расіі

Марыя Рэса і Дзмітрый Муратаў / https://twitter.com/NobelPrize

Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год прысудзілі журналістам Марыі Рэса (Філіпіны) і Дзмітрыю Муратаву (Расія). 

Як адзначылі ў Нобелеўскім камітэце, так былі ўганараваныя "іх намаганні па абароне свабоды выказвання меркаванняў, якая з'яўляецца папярэдняй умовай дэмакратыі і трывалага міру".

Дарэчы, Дзмітрый Муратаў — галоўны рэдактар расійскай "Новай газеты", у верасні 2020-га ён падпісаў ліст у якім падтрымаў пратэсты ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.