Вы тут

"НН": уласнік ГЦ "Тытан", "Цівалі" і "Трум" напісаў на сябе заяву ў падатковую

Віталь Сініцкі / realt.by

Сілавікі затрымалі буйнога ўласніка мінскай нерухомасці Віталя Сініцкага, піша "Наша Ніва". 

Сініцкі кіруе кампаніяй "Сігмаполюс", якой належаць мінскія бізнес-цэнтры "Тытан", "Цівалі", "Арлан", "Хваля" (яе арандуе Wargaming), "Анкор", гандлёвы цэнтр "Трум", прамбаза на Гурскага і гэтак далей. Акрамя таго Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра музкамедыі на Нямізе. 

У нядаўнім рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў ён займае 38-е месца. 

Паведамляецца, што Сініцкі быў затрыманы ў выніку недарэчнасці. Пабачыўшы, што кампанію "21vek" вінавацяць у гэтак званым "драбленні бізнесу", ён вырашыў падстрахавацца і напісаў на сябе заяву ў падатковую. Ён папрасіў праверыць яго справы і падказаць, як усё выправіць у адпаведнасці з законам, калі выявяцца нейкія парушэнні.

Пасля праверкі Сініцкі чакаў, што яму паведамяць вынікі. Але з серады 22 верасня бізнесовец перастаў выходзіць на сувязь. 

Жонка Сініцкага адмовілася каментаваць інфармацыю пра арышт мужа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.