Вы тут

Nizkiz выпусцілі новы альбом у пятніцу, 13-га (слухаць)

Nizkiz

Рок-гурт Nizkiz выпусціў новы альбом: чацьвёртая кружэлка ў дыскаграфіі калектыву атрымала назву “Сомнамбула”. Рэліз пабачыў свет у пятніцу, 13-га: 

“Гэты альбом мог з'явіцца зусім у іншую дату, але Сусвет вырашыў інакш! Апошняя поўня года! Нас 13К у Instagram і YouTube! Сёння пятніца, 13-е! І гэта значыць, у вас усё выходныя, каб хапіла часу расслухаць наш альбом!” — пішуць музыкі ў сваіх сацсетках.

Канцэртная прэзентацыя альбома “Сомнамбула” адбудзецца 15 лютага ў Мінску ў Falcon Club Arena.

Nizkiz — рок-гурт з Магілёва, які выконвае песні на беларускай і рускай мовах. Але на апошнім альбоме з 9 трэкаў толькі тры па-беларуску.