Вы тут

Нізкапавярховую забудову ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі

ria.ru

Нізкапавярховую забудову ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА распавяла прадстаўніца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей. На сённяшні дзень наяўнасць у дамах да пяці паверхаў ліфтавых шахтаў не з'яўляецца абавязковай. Як чакаецца, новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 сакавіка наступнага года.

"Міністэрства дало даручэнне, каб і вертыкальныя, і гарызантальныя камунікацыі былі забяспечаны безбар'ерным асяроддзем, — кажа Верамей. — Каб кожны чалавек, які страціў здольнасці да перасоўвання, мог камфортна адчуваць сябе ў сваёй кватэры, пад'ездзе".

Аднак чыноўнікі заяўляюць, што да зменаў павінны быць гатовы і інфраструктура, і грамадзяне. Напрыклад, у невялікіх населеных пунктах давядзецца арганізаваць абслугоўванне ліфтавай гаспадаркі.

Да канца года ў Беларусі плануецца зацвердзіць 26 будаўнічых нормаў. 13 з іх ужо ўзгоднены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.