Ніводзін палітвязень не трапляе пад амністыю — юрыст Ігар Рынкевіч

Новы закон аб амністыі, прыняты сёння, не прадугледжвае вызваленне палітвязняў Андрэя Клімава, Аляксандра Казуліна, Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Такую думку ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў юрыст і былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.

“Клімаў не можа быць вызвалены, таму што ён быў амніставаны мінулым разам. Астатнія палітвязні, як Фінькевіч, Дашкевіч, Казулін, лічацца злоснымі парушальнікамі рэжыму папраўчай установы, маюць дысцыплінарныя пакаранні. Паводле адной з нормаў новага закону, амністыя на іх не распаўсюджваецца”.

Па словах Рынкевіча, адвакат Казуліна Дзмітры Гарачка рыхтуе абскарджанне дысцыплінарных пакаранняў палітвязня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі