Ніл Гілевіч з пагрозай мікраінсульта нейкі час быў у рэанімацыі

У рэанімацыі лечкамісіі нейкі час знаходзіўся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Паводле яго брата Міколы Сымонавіча, падзеі развіваліся так. Лекар убачыў, што ў Гілевіча анямелі рука і нага. Таму яго з пагрозай мікраінсульту паклалі ў рэанімацыю. Аднак нядаўна з рэанімацыі Гілевіча зноў перавялі ў палату.