Вы тут

Нігерыйскі футбаліст устанавіў "вечны" рэкорд беларускага чэмпіянату (відэа)

Годфры Біток Стэфен / fcisloch.by

18-гадовы нігерыйскі футбаліст Годфры Біток Стэфен устанавіў "вечны" рэкорд беларускага чэмпіянату ў вышэйшай лізе, інфармуе "Прессбол". 12 ліпеня ў матчы з "Мінскам" гулец "Іслачы" выйшаў на замену на 5-й хвіліне, а на 6-й ужо забіў гол. Справа ў тым, што замены так рана праводзяцца вельмі рэдка. Дагэтуль рэкорд належаў мінскаму дынамаўцу Кірылу Паўлючаку, які ў 2004-м у матчы са "Славіяй" выйшаў на замену на 19-й хвіліне, а на 24-й забіў гол.