Нідэрланды ачолілі Савет ЕС, Нямеччына — АБСЕ

Нідэрланды ачолілі Савет ЕС, Нямеччына — АБСЕ

Нідэрланды з 1 студзеня на паўгода ачоляць Савет ЕС. Раней гэты орган узначальваў Люксембург, з ліпеня 2016-га — Славакія. Савет Еўрасаюза складаецца з міністраў краін-чальцоў ЕС. Часовы кіраўнік савета міністраў забяспечвае працэдуру законатворчасці, сочыць за выкананнем раней запланаванага парадку дня, шукае кампраміс па спрэчных пытаннях. Сёлета Савет ЕС чакае пошук шляхоў вырашэння міграцыйнага крызісу, умацаванне межаў Еўрасаюза, прыняцце рашэння па санкцыям у дачыненні Расіі за яе дзеянні ва Украіне.

Старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) ў 2016 годзе пераходзіць да Нямеччыны. Ужо ў другі раз, папярэдні — ў 1991 годзе. Краіна-старшыня арганізацыі плануе засяродзіцца найперш на рашэнні ўкраінскага крызісу. Як чакаецца, канцэпцыю дзейнасці АБСЕ новы дзейны старшыня арганізацыі, кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер прадставіць у Вене 14 студзеня.

Фота: ria.ru, АБСЕ

Нідэрланды ачолілі Савет ЕС, Нямеччына — АБСЕ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі