“Нічога не чулі”. Мясцовыя ўлады не ведаюць пра знос крыжоў у Курапатах
![“Нічога не чулі”. Мясцовыя ўлады не ведаюць пра знос крыжоў у Курапатах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2019-04-04_10-36-36.jpg.webp?itok=leq4af28)
У Бараўлянскім сельсавеце, да якога адносіцца ўрочышча Курапаты, Еўрарадыё паведамілі, што нічога не ведаюць пра знос крыжоў, а кіраўніцтва няма на месцы. Сакратарка параіла звяртацца ў “Бараўлянскі спецлесхоз”, да якога належыць тэрыторыя Курапатаў.
Дырэктар лесхоза Аляксандр Мірановіч ад каментароў таксама адмовіўся.
“Звяртайцеся ў прэс-цэнтр Мінлесхоза. Узгадняйце ўсё пытанні з імі", — адказаў Мірановіч.
У прэс-цэнтры Мінлесхоза трубку ніхто не здымае. Ад каментароў у Бараўлянскім РАУС таксама адмовіліся. У рэстаране “Паедзем паядзім” Еўрарадыё паведамілі, што нічога не ведаюць пра дэмантаж крыжоў. Рэстаран працуе як звычайна.