Вы тут

Навукоўцы расказалі, чаму зніклі хрушчы

Майскіх жукоў у гэтым годзе мала / pixy.org

Многія заўважаюць, што хрушчоў сёлета практычна няма. Такія ж паведамленні паступаюць не толькі з Мінска, але і з іншых гарадоў. Еўрарадыё пацікавілася ў малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі наземных беспазваночных жывёл навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Кацярыны Макавецкай, з чым гэта можа быць звязана.

Усе насякомыя схільныя да скачкоў колькасці: бываюць гады, калі іх вельмі-вельмі шмат, а бываюць гады, калі іх практычна няма, і гэта абсалютна нармальна. Такія сітуацыі бываюць не толькі з хрушчамі, але і іншымі насякомымі, — каментуе вучоная.

Па словах суразмоўніцы Еўрарадыё, сітуацыя — абсалютна нармальная.

Тым больш у нас гэтая вясна выдалася досыць халоднай, таму ёсць імавернасць таго, што частка лічынак хрушчоў вырашыла застацца ў спячцы да наступнага года, — дадае Макавецкая.

Яшчэ адна прычына, чаму можа здавацца, што жукоў сёлета няма, — халодныя ночы. Энтамолаг растлумачыла: днём хрушчы звычайна абгрызаюць дрэвы, а начамі пералятаюць з дрэва на дрэва. У халодныя ночы жукі могуць палічыць за лепшае заставацца на дрэвах і не "падарожнічаць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.