Не "ябацька", не "змагар", а "нейтрал". Расказваем, што ён з сябе ўяўляе

Ці пасуе мем пра цэнтрыста да беларускай рэальнасці? / Еўрарадыё
Ці пасуе мем пра цэнтрыста да беларускай рэальнасці? / Еўрарадыё

У Беларусі значная частка палітычна актыўных людзей складаецца з прыхільнікаў перамен і адэптаў Лукашэнкі. Тых, хто не прымыкае ні да "змагароў", ні да "ябацек", ахрысцілі "нейтраламі". Але што з сябе ўяўляе нейтральная частка грамадства?

Не “ябатька”, не “змагар”, а “нейтрал”. Разбираемся, что он из себя представляет

— Практычна палова грамадства — нейтралы. І гэта вельмі разнародны кангламерат, — расказвае экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў. — У ім можна вылучыць як мінімум тры розныя падгрупы.

Група спачувальнікаў падзяляе ўстаноўкі і патрабаванні пратэсту, не давярае дзяржінстытутам і дзяржпрапагандзе, але з розных прычын непасрэднага ўдзелу ў пратэсце не бярэ. У гэтай групе параўнальна больш прадстаўнікоў мужчынскага полу. Таксама "ўсярэднены спачувальнік" знаходзіцца ў шлюбе, у яго высокі ўзровень адукацыі, пражывае ён хутчэй у Мінску, працуе на прыватным прадпрыемстве і лічыць сябе сярэднезабяспечаным.

Першая ўзроставая група спачувальнікаў (25–35 гадоў), хутчэй за ўсё, складаецца з такіх прафесій, як праграміст, выкладчык, лекар, інжынер. Другая ўзроставая група (55 гадоў і старэйшыя) збольшага можа быць прадстаўлена людзьмі, якія займаюць кіраўнічыя пасады.

Спачувальнікі досыць моцна ўцягнутыя ў інфаполе. Яны звыклыя да сацсетак і месенджараў, а найбольш важнымі для іх медыяпляцоўкамі з'яўляюцца ютуб і фэйсбук.

Не “ябатька”, не “змагар”, а “нейтрал”. Разбираемся, что он из себя представляет
Пратэст лекараў у Мінску, 2020 год / Еўрарадыё

Маўклівыя, якім не да пратэстаў

— Самая, скажам так, загадкавая група сярод нейтралаў — гэта маўклівыя, — працягвае Генадзь Коршунаў. — Яны разумеюць, што ўлады Беларусі паступаюць, мякка кажучы, дрэнна. Яны ўсведамляюць, што выбары былі сфальсіфікаваныя, што пры задушэнні пратэстаў была празмерна выкарыстаная сіла. Ім гэта не падабаецца, але маўклівыя расчараваныя ў палітыцы. Яны маглі б удзельнічаць у палітычным жыцці, але гэта далёка не галоўная іх праблема. Маўклівыя сканцэнтраваныя на выжыванні і не давяраюць ні ўладам, ні дэмсілам.

Гэтая група прадстаўлена беларусамі 35–55 гадоў, сярод якіх параўнальна высокі адсотак людзей з сярэдняй адукацыяй. Параўнальна шмат маўклівых жыве ў абласных цэнтрах. Прафесійна гэтая група прадстаўлена кваліфікаванымі рабочымі спецыяльнасцямі: будаўнікамі, кіроўцамі і гэтак далей. Сярод маўклівых параўнальна больш тых, якія лічаць, што яны бяднейшыя за большасць беларусаў.

У інфармацыйны парадак дня яны ўцягнутыя на сярэднім узроўні. Асноўная частка інфармацыі паступае да іх з "Яндэкса", "Анлайнера" і іншых падобных інтэрнэт-парталаў. Сацыяльныя сеткі ў жыцці маўклівых адыгрываюць хутчэй дадатковую ролю, і прадстаўлены яны пляцоўкамі візуальна-забаўляльнага фармату.

Не “ябатька”, не “змагар”, а “нейтрал”. Разбираемся, что он из себя представляет
"Што мне ваша палітыка? Мне трэба дом будаваць і дзяцей сваіх карміць" / stroyobzor.ua

Амаль аматары моцнай рукі

Трэцяя група нейтралаў — аўтарытарныя.

— Яны па сваіх каштоўнасцях і ўстаноўках бліжэйшыя да прыхільнікаў Лукашэнкі, — кажа сацыёлаг. — Яны хутчэй задаволеныя вынікамі выбараў, хутчэй падтрымліваюць дзеянні цяперашніх беларускіх уладаў. Пры гэтым аўтарытарныя бачаць праблемы ў грамадстве, і таму ім у нейкай ступені не была чужая падтрымка пратэсту. Яны адчуваюць праблемы, якія назапашваюцца ўсюды, пачынаючы ад эканомікі і заканчваючы сацыяльнай сферай. Але калі б улада працавала паўнавартасна, гэтыя людзі з радасцю б яе падтрымалі.

Сярод гэтай групы пераважаюць жанчыны. Аўтарытарныя ў большасці прадстаўлены людзьмі з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. У іх хутчэй невысокі даход, яны пераважна пражываюць у невялікіх гарадах і часцей за ўсё сустракаюцца ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. У гэтых нейтралаў невялікі аб'ём спажывання інфармацыі, якую яны чэрпаюць з інтэрнэт-сайтаў, сацыяльных сетак і тэлебачання.

Не “ябатька”, не “змагар”, а “нейтрал”. Разбираемся, что он из себя представляет
Не ўпэўненыя, што гэта аўтарытарныя нейтралы, але цалкам можа быць / 1prof.by

Кансерватары і лаялісты

Група аўтарытарных дзеліцца на кансерватараў і лаялістаў.

— Кансерватары не бачаць альтэрнатывы, — характарызуе падгрупу Генадзь Коршунаў. — Яны прывыклі жыць у такім рэжыме і не ведаюць, як жыць інакш. Аўтарытарныя кансерватары імкнуцца не закранаць палітыку і не праяўляць сябе ў ёй. Калі будзе прадказальнасць і стабільнасць, то яны на шмат што гатовыя закрыць вочы. "Усярэдненаму кансерватару" да 25 гадоў, ён не знаходзіцца ў шлюбе або знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, хутчэй жыве з бацькамі і мае нестабільнае матэрыяльнае становішча. З медыяпляцовак для яго больш важны тык-ток.

Не “ябатька”, не “змагар”, а “нейтрал”. Разбираемся, что он из себя представляет
Тыктокер з Брэсцкай вобласці Дзмітрый Комар. Ці можа ён падысці на ролю аўтарытарнага нейтрала-кансерватара? / ctv.by

— Лаялісты наогул нічога не хочуць мяняць у сістэме. У матэрыяльным плане маюць няшмат і баяцца страціць тое, што ў іх ёсць. Для лаялістаў сацыяльныя гарантыі ад дзяржавы значаць шмат. У гэтай падгрупе пераважаюць людзі 35–45 гадоў, якія хутчэй маюць цяжкасці з працай або працуюць на непрэстыжных пасадах. З сацсетак аддаюць перавагу "УКантакце". І для лаялістаў, і для кансерватараў інстаграм і ютуб з'яўляюцца значнымі медыяпляцоўкамі, — падсумоўвае сацыёлаг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі