Вы тут

Незалежнага прафсаюзнага лідара Генадзя Фядыніча забіралі ў міліцыю

Еўрарадыё

Кіраўніка незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча ўвечары 30 сакавіка забіралі ў міліцыю. Як паведамляе сайт praca-by.info, да яго дадому прыйшлі праваахоўнікі, якія падазравалі, быццам Фядыніч знаходзіцца ў нецвярозым стане, што забаронена паводле ўмоваў гэтак званай “хатняй хіміі”.

У той самы вечар Фядыніча даставілі ў аддзяленне, а неўзабаве адпусцілі і ён вярнуўся дадому.

24 жніўня 2018 года кіраўнікі незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік атрымалі па 4 гады “хатняй хіміі” без канфіскацыі маёмасці, але з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністратыўна-гаспадарчых і арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў. Суд прызнаў іх вінаватымі ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Паводле ўмоваў пакарання, Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца не дома пазней за 19:00 у буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання — 4 гады. Супрацоўнікі міліцыі падчас усяго тэрміну кантралююць выкананне гэтых умоваў, могуць прыйсці да яго ў любы час дня і ночы