Вы тут

NEXTA: Чудзянцоў дапамагаў мне працаваць над фільмам пра Лукашэнку

Уладзімір Чудзянцоў

Затрыманы на беларуска-польскай мяжы журналіст Уладзімір Чудзянцоў дапамагаў блогеру NEXTA у стварэнні фільма "Лукашенко. Уголовные материалы". Пра гэта сам Сцяпан Пуціла (сапраўднае імя і прозвішча Нехты) паведаміў на сваім канале ў YouTube. Па яго словах, Чудзянцоў бясплатна дапамагаў працаваць над відэа: 

"Фільм такога маштабу проста немагчыма зрабіць самому. Гэта тысячы старонак тэксту, кансультацыі, запіс, мантаж, апрацоўка. 90% усёй гэтай працы я ўзяў на сябе, аднак былі і тыя, хто дапамагаў мне ў пазасталых 10%. Журналіст Уладзімір Чудзянцоў сярод іх".

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў цяпер знаходзіцца ў брэсцкім СІЗА. Яго знялі з цягніка ў пункце пропуску праз мяжу "Брэст" ("Тэрэспаль"). Па словах маці Уладзіміра Ніны Зуевай, у яе сына знайшлі пакет з нейкім рэчывам. Пасля гэтага ў мінскую кватэру Уладзіміра Чудзянцова, дзе ён пражывае разам з маці, уварваліся чатыры чалавекі з сабакам і пачалі ператрус, падчас якога таксама знайшлі два пакецікі з невядовым рэчывам. Маці называе гэта правакацыяй.

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу ён сышоў з дзяржаўных СМІ, змяніў прозвішча і ўладкаваўся журналістам на TUT.by. Пасля скандалу звольніўся і заснаваў сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.