New York Times: у вайне Расіі з Украінай загінула і паранена паўмільёна ваенных
![Антываенная дэманстрацыя ля расійскай амбасады ў Берліне / Getty Images](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/_123404086_gettyimages-1238689881.jpg.webp?itok=_vMbpTmI)
Антываенная дэманстрацыя ля расійскай амбасады ў Берліне / Getty Images
На вайне ва Украіне з абодвух бакоў загінула і паранена каля 500 000 вайскоўцаў, піша New York Times са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША. Журналісты пішуць, што сітуацыю пагаршае адсутнасць каля лініі боесутыкнення хуткай меддапамогі.
"Лічбы страт па-ранейшаму цяжка ацаніць, паколькі лічыцца, што Масква звычайна заніжае колькасць забітых і параненых на вайне, а Кіеў не раскрывае афіцыйныя звесткі", — пішуць журналісты са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле іх звестак, вайсковыя страты Расіі набліжаюцца да 300 тысяч чалавек. У гэты лік уваходзіць да 120 тыс. загінулых і ад 170 тыс. да 180 тыс. параненых вайскоўцаў.
Ва Украіне загінулі 70 тыс. вайскоўцаў, і ад 100 тыс. да 120 тыс. былі параненыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.