Невядомы намаляваў у Маладзечне несанкцыяваны пешаходны пераход (фота)

У Маладзечне невядомы мастак намаляваў саматужны пешаходны пераход праз праезную частку. Пераход з'явіўся на вуліцы Гарадоцкай каля аўтазапраўкі "Белнафтахім", дзе пешаходы часта пераходзяць дарогу не па правілах. Прычым сярод намаляваных прастакутнікаў "зебры" зафарбаваныя толькі крайнія, ад астатніх ёсць толькі контуры, піша сайт kraj.by.

Саматужны пераход уводзіць у зман і аўтамабілістаў, і пешаходаў, кажуць мясцовыя даішнікі.

У ДАІ спадзяваліся, што самавольную дарожную разметку за пару дзён змые дажджамі, аднак гэтага не здарылася. Таму камунальнікі да канца тыдня замалююць несанкцыяваны пераход чорнай фарбай.

Фота: kraj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі