Вы тут

Неўралогію і кардыялогію мінскай БХМД вяртаюць профільным пацыентам

У прыёмным пакоі мінскай Бальніцы хуткай меддапамогі / sb.by​

Неўралагічнае і кардыялагічнае аддзялення мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў найбліжэйшы час вернуць профільным пацыентам. Да нядаўняга часу гэтыя аддзяленні займаліся кавіднымі хворымі. Чацвёртая хваля каранавіруса адступае, патрэбы ў вялікім ложкавым фондзе для пацыентаў з COVID ужо няма, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя. Таму перапрафіляваныя аддзяленні ў клініках паступова вяртаюць да звыклага рэжыму працы.

Акрамя аддзяленняў БХМД да аказання правільнай дапамогі ў найбліжэйшы час у Мінску вернуць кардыялагічнае аддзяленне і аддзяленне гнойнай хірургіі 10-й клінікі і ангіяграфічны кабінет. Адновіць сваю працу і Мінскі гарадскі цэнтр дэрматавенералогіі.

Памяншэнне ложкавага фонду, створанага для аказання дапамогі пацыентам з COVID-19, ідзе ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.