Netflix выпусціў першы трэйлер серыяла "Вікінгі: Вальхала"

Netflix выпусціў першы трэйлер серыяла "Вікінгі: Вальхала"

Netflix выпусціў першы трэйлер серыяла "Вікінгі: Вальхала". Ён працягне гісторыю арыгінальных “Вікінгаў”, серыяла, які выходзіў у 2013-2020 гадах (шэсць сезонаў). Галоўнымі героямі ў ім былі паўлегендарны скандынаўскі конунг Рагнар Лодбрак і яго сыны. У новым праекце — пра падзеі праз 100 гадоў пасля фіналу папярэдняга. Новымі галоўнымі героямі будуць марскі падарожнік Лэйф Эрыксан і нарвежскі кароль Харальд III Суровы.

Прэм'ера новых “Вікінгаў” запланавана на 25 лютага. Netflix замаўляў 24 эпізоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі