Вы тут

Нерэгулярныя мігранты зноў ідуць у Польшчу праз Беларусь

Польская погранслужба / @Straz_Graniczna 

Польскія памежнікі паведамляюць пра чарговыя спробы нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

“Дваццаць чатыры чалавекі, улічваючы грамадзянаў Таджыкістана, Індыі, Турцыі, Ірака і Афганістана, спрабавалі нелегальна прайсці на тэрыторыю Польшчы з Беларусі”, — паведамілі ў польскай памежслужбе.

Усяго ў траўні такіх спроб нерэгулярнага перасячэння мяжы было ўжо 716. Усяго за год польскія памежнікі налічылі 5135 такіх спроб.

Рэфлексіі беларусаў на тэму нерэгулярнай міграцыі можна пачытаць у гэтым матэрыяле Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.