(Не)Раскол: ці здолее Рада бяспекі “зламаць” рэжым — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Насуперак чаканням, на сумеснай прэс-канферэнцыі Зянона Пазняка, Паўла Усава, Змітра Шчыгельскага і Вадзіма Кабанчука заявы пра стварэнне новай палітычнай кааліцыі не прагучала. Былі толькі словы пра “пачатак кансультацый” наконт такога аб’яднання паміж “Вольнай Беларуссю” і палком Каліноўскага, да якога раней далучыліся "Кіберпартызаны" і рух ”Супраціў”, і “іншымі сіламі”. Затое і слоў з боку Пазняка пра тое, што Ціханоўская абавязкова “будзе сядзець у турме”, гэтым разам не прагучала. 


Што з сябе павінен уяўляць ваенна-палітычны альянс пад умоўнай назвай “Рада бяспекі” і хто яе ўзначаліць? Ці сапраўды падчас нядаўняй сустрэчы ў Румыніі прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл Кіеў абіраў сабе будучага партнёра для супрацы? Ці плануе новая палітычная сіла вызваляць Беларусь і палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі