Непал пагражае брытанцу санкцыямі за званок з Эверэста (відэа)
Улады Непала вінавацяць брытанскага альпініста Дэніэла Х'юза ў парушэнні закона і могуць забараніць яму паўторны ўезд у краіну.
Некалькі дзён таму Х'юз выкарыстаў смартфон і спадарожнікавы мадэм, каб патэлефанаваць ВВС, якая паказала яго званок у жывым эфіры. Гэта быў першы відэазванок з вяршыні Эверэста.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на міністэрства турызму Непала, Х'юз не атрымаў дазвол на відэаздымкі. Па словах жа кіраўніка экспедыцыі, ён не ведаў, што такі дазвол неабходны для відэазванка.