Вы тут

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў Мінску пабудуюць яшчэ адзін жылы квартал

Першыя дамы плануюць здаць да 2025 годзе / Агенцтва "Мінск-навіны"

У цэнтры Мінска з'явіцца новы жылы квартал, піша агенцтва "Мінск-навіны". Яго плануюць пабудаваць у раёне вуліц Казлова і Платонава, Андрэеўскай — Захарава і каля сквера імя Балівара. Гэта недалёка ад плошчы Перамогі.

Пад новыя дамы плануюць знесці частку вытворчай забудовы — аўтобусны парк № 4, Мінскі маргарынавы завод і склады. Пры гэтым шматкватэрныя дамы і інтэрнаты не крануць.

Мяркуецца, што праект рэалізуецца ў два этапы. Першы — да 2025-га, другі — 2026-2030 гады.

Нагадаем, іншы праект, які цяпер рэалізуецца ў раёне плошчы Перамогі, замарозілі. Кампанія "А-100 Дэвелапмент" спыніла будоўлю элітнага жылога комплексу "Дэпо".

Дэтальны план абноўленага мікрараёна / part.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.