Вы тут

У цэнтры Мінска спынілася будоўля элітнага жылога комплекса "Дэпо"

Такім мусіў быць модны квартал / Instagram квартала "Дэпо"

У цэнтры Мінска спынілася будоўля элітнага жылога комплекса "Дэпо". Цэны на кватэры там стартавалі ад $3,5 тысячы за квадратны метр.

Днямі з будпляцоўкі вывезлі частку матэрыялаў. Цяпер на ёй няма ніводнага будаўніка. "Кампанія "А-100 Дэвелапмент" ушчыльную займаецца пераналадкай і ўдасканаленнем ланцужкоў паставак, адаптацыяй зменаў і кіраваннем выдаткамі,каментуе забудоўшчык. — Гэта зойме нейкі час".

Квартал "Дэпо" мусіць быць пабудаваны каля плошчы Перамогі. У ім запланаваныя прыватны дзіцячы садок, пешаходная вуліца і нават штучная сажалка.

Як даведалася Еўрарадыё, кампанія "А-100 Дэвелапмент" паставіла на паўзу ўсе свае праекты (нават амаль дабудаваныя дамы). Папярэдне — на 1 месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.