Нэнсі Пэласі сказала Ціханоўскай, што захапляецца беларусамі

Нэнсі Пэласі сказала Ціханоўскай, што захапляецца беларусамі

Святлана Ціханоўская ў кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы сустрэлася з топавымі сусветнымі палітыкамі:

- спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі сказала, што захапляецца Ціханоўскай і беларусамі;

- кангрэсмен ЗША Біл Кіцінг зазначыў, што Злучаныя штаты разглядаюць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама дапамогу для Новай Беларусі пасля перамен;

Нэнсі Пэласі сказала Ціханоўскай, што захапляецца беларусамі
Святлана Ціханоўская і Біл Кіцінг

- з міністаркай замежных справаў Аўстраліі Мэрыс Эн Пэйн абмеркавалі магчымасці аўстралійцаў адмовіцца ад беларускіх калійных угнаенняў;

- а міністарцы замежных справаў Ісландыі Тордыс Колбрун Рэйкфьёрд Гільфадоцір Ціханоўская прапанавала правесці тэматычную амерыкана-еўрапейскую канферэнцыю па Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка тым часам збіраецца разам з Уладзімірам Пуціным назіраць за пускам балістычных ракет. Іншых навінаў пра планы і сустрэчы Лукашэнкі за раніцу 19 лютага не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі