Немцы падтрымліваюць Казуліна
Філія «Міжнароднай амністыі» ў
Нямеччыне праводзіць акцыю ў падтрымку Аляксандра Казуліна.
Праваабронцы
заклікаюць накіроўваць лісты ў калонію, дзе ўтрымліваецца экс-кандыдат у
прэзідэнты, са словамі салідарнасці з пазіцыяй палітыка. Нагадаем, што «Міжнародная
амністыя» прызнала Казуліна вязнем сумлення.
Праваабарончая арганізацыя
звярнулася з заклікам да прэзідэнта краіны, генеральнага пракурора і міністра
ўнутраных спраў неадкладна вызваліць палітыка. Дарэчы, якраз гэтымі днямі жонка
і дзве дачкі Аляксандра Казуліна атрымалі магчымасць сустрэцца з ім у калоніі
пад Віцебскам.