Нелегальныя мігранты спрабуюць трапіць у ЕС па картцы заўзятара чэмпіянату свету

Нелегальныя мігранты спрабуюць трапіць у ЕС па картцы заўзятара чэмпіянату свету

Апошнім часам нелегальныя мігранты ў Еўрасаюз спрабуюць перасячы мяжу з дапамогай карткі футбольных заўзятараў чэмпіянату свету, які праходзіць у Расіі. Пра такія выпадкі распавёў намеснік начальніка ўпраўлення папярэдняга расследавання і прававога забеспячэння аператыўнай дзейнасці Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксей Сыцянкоў, інфармуе БЕЛТА.

Ён нагадаў, што футбольныя заўзятары, якія рухаюцца ў Расію транзітам праз Беларусь, могуць прыязджаць з карткай заўзятара (Fan ID), без візаў. Такі парадак дзейнічае з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. "Але, на жаль, гэта дазваляе легальна следаваць далей у краіны Еўрапейскага саюза", — канстатаваў Сыцянкоў.

Па яго словах, уначы 20 чэрвеня на ўчастку Смаргонскай групы былі затрыманыя чатыры грамадзяніны Марока. Напярэдадні грамадзяне гэтай краіны таксама былі затрыманыя про спробе незаконнага перасячэння мяжы. Да гэтага на польскім напрамку былі затрыманыя грамадзяне Пакістана. 

Праўда, самымі частымі парушальнікамі мяжы, якія хочуць трапіць у Еўрасаюз, з'яўляюцца грамадзяне В'етнама: яны прылятаюць у Маскву і спрабуюць перабрацца праз мяжу групай — у Польшчу, Латвію, Літву. 

У 2017 годзе беларускія памежнікі затрымалі каля 900 чалавек, якія спрабавалі або планавалі незаконна перайсці мяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі