Некалькі недзяржаўных выданняў не ўключылі ў падпісны каталог Белпошты

Так выглядала вокладка "Комсомольской правда в Белоруссии"  пасля пратэстаў у жніўні / kp.by
Так выглядала вокладка "Комсомольской правда в Белоруссии"  пасля пратэстаў у жніўні / kp.by

Некалькі буйных недзяржаўных друкаваных выданняў не ўключылі ў падпісны каталог "Белпошты" на першую палову 2021 года. Гаворка ідзе пра "БелГазету", "Комсомольскую правду в Белоруссии", "Народную волю" и "Свободные новости плюс"

Прадукцыю гэтых СМІ са жніўня перастаў друкаваць "Беларускі дом друку", а таксама — распаўсюджваць па падпісцы і ў розніцу "Белпошта" і кіёскі "Белсаюздрук".

Такім чынам, з незалежных выданняў у каталогу "Белпошты" засталіся "Аргументы и факты в Белоруссии", "Белорусы и рынок", "Новы час", "Наша слова", Intex-press, "Рэгіянальная газета", "Информ-прогулка", "Прессбол".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі