Некалькі краін ЕС прапануюць новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

У ЕС звярнулі ўвагу, што апошнім часам Беларусь значна нарасціла імпарт шэрагу тавараў

У ЕС звярнулі ўвагу, што апошнім часам Беларусь значна нарасціла імпарт шэрагу тавараў / pixabay.com

Некалькі краін ЕС прапануюць новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на свае крыніцы ў Бруселі. Абмеркаванне прапаноў чакаецца на гэтым тыдні ў Еўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх краін Еўрасаюза.

Як стала вядома, прапануецца пашырыць спіс высокатэхналагічных тавараў, экспарт якіх у РБ будзе забаронены. Згадваюцца "тавары, якія павялічваюць прамысловы патэнцыял", "тавары раскошы", тавары, тэхналогіі для авіяцыйнай, аэракасмічнай, нафтагазавай, мараходнай прамысловасці. Прапануецца забараніць уезд у Еўрасаюз прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, пашырыць забароны для фінансавага сектару РБ (у прыватнасці на прыём дэпазітаў з Беларусі).

У ЕС звярнулі ўвагу, што апошнім часам Беларусь значна нарасціла імпарт шэрагу тавараў, у тым ліку аптычных прыбораў і дэталяў для грузавікоў. А гэтыя тавары могуць выкарыстоўвацца Расіяй у вайне супраць Украіны.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі