На мінулым тыдні былі параненыя некалькі байцоў палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба вайсковага падраздзялення. Іх жыццю нічога не пагражае.
Паведамляецца, што яны належаць да батальёна "Волат". Па словах прэс-службы ПКК, гэты батальён па-ранейшаму "знаходзіцца на самым гарачым напрамку фронту". Раней з'яўляліся звесткі, што байцы "Волата" ваююць у Бахмуце.