Нецвярозы кіроўца разбіў аўтамабіль, які толькі забраў з рамонту (фота)

Нецвярозы кіроўца разбіў аўтамабіль, які толькі забраў з рамонту (фота)

У Мінску нецвярозы кіроўца разбіў аўтамабіль, які толькі забраў з рамонту. Здарэнне адбылося ў панядзелак у 14.45 на 56-м кіламетры МКАД. Volkswagen Passat рухаўся па ўнутраным коле з боку Лагойскага тракту ў накірунку праспекта Незалежнасці. У нейкі момант кіроўца не саўладаў з кіраваннем і легкавік сутыкнуўся з агароджай, якая падзяляе плыні транспарту сустрэчных накірункаў. Пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні, не пацярпеў, а кіроўцу завезлі ў бальніцу, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Сайт abw.by са спасылкай на ДАІ дадае, што ў пацярпелага аказаліся сур’ёзныя траўмы: рваныя раны шыі і вуха, закрытая чэрапна-мазгавая траўма. У бальніцы ён страціў прытомнасць і быў змешчаны ў рэанімацыю. Медыкі засведчылі, што кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. Гэта пацвердзіў і пасажыр, па словах якога ён, на просьбу сябра, забраў машыну з рамонту. Але пасля вырашыў праехаць сам гаспадар і ўчыніў ДТЗ.

Нецвярозы кіроўца разбіў аўтамабіль, які толькі забраў з рамонту (фота)
Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі