Нецвярозы бацька вёз дзяцей на гурток на сваім “Шэўрале”

Нецвярозы бацька вёз дзяцей на гурток на сваім “Шэўрале”

У Мінску інспектары ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу, які вёз на сваім “Шэўрале” дзяцей на гурток. Парушальнік трапіў у поле зроку праваахоўнікаў каля 12.00 на вуліцы Ваупшасава. Разам з 35-гадовым кіроўцам у машыне была яго жонка і двое малалетніх дзяцей.

Фізічны стан шафёра выклікаў падазрэнні ў інспектараў. Мужчыну адвезлі на медагляд, які паказаў 0,4 праміле алкаголю. Парушальніка адхілілі ад кіравання і склалі на яго пратакол, а дзяцей адвезлі да месца прызначэння.

Гэта ўжо чацвёрты за сённяшні дзень п’яны кіроўца, затрыманы ў Партызанскім раёне сталіцы, паведамляе TUT.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі